Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Барысаў - незалежны футбольны сэзон адчынены

Адна з атакаў 4-5 студзеня падчас школьных вакацыяў у адным з крытых памяшканьняў Барысава адбыўся турнір па міні-футболу. У ім удзельнічала 12 камандаў з розных раёнаў гораду. Арганізаваў турнір спартова-турыстычны клюб "Волат", які зьяўляецца суполкаю ТБМ (Дарэчы, роўна год таму адбыўся такі ж самы турнір з удзелам другіх гарадоў, але тады ўлады "выкінулі" юных футбалістаў на вуліцу і яны мусілі граць на засьнежным полі). Спаборніцтвы, у якіх бралі ўдзел каля сотні юнакоў і шматлікіх заўзятараў праходзілі весела, напружана, са спартовым імпэтам, выкарыстоўвалася сымболіка ТБМ.

Тром лепшым камандам былі ўручаныя прызы. Пераможцамі сталі хлопцы з вуліцы Ватуціна. Яны будуць удзельнічаць у турніры з удзелам камандаў зь іншых гарадоў, які "Волат" плянуе правесьці гэтай зімою.

Мэты праведзенага турніру былі наступныя: па-першае, гуртаваньне моладзі, для якой слова "Незалежнасьць" не пусты гук, паказаць прыклад для моладзі другіх месцаў; па-другое, пачатак падрыхтоўкі да галоўнага турніру на "Кубак Незалежнасьці", які мусіць адбыцца летам (першы такі турнір адбыўся ў ліпені мінулага году; аб ім узгадвалася ў артыкуле "Барысаў - сталіца незалежнага футболу" НН №31, 31 ліпеня, тады удзельнічала 8 камандаў з розных гарадоў, перамог барысаўскі "Волат"). ІІ турнір арганізатары мяркуюць правесьці больш прадстаўніча і цікава.

Агульнае фота гульцоў (12Кб)


Пару словаў пра СТК "Волат". Клюб існуе ўжо больш за два гады. Галоўная мэта: выхаваньне моладзі ў нацыянальна-сьвядомым пляне праз спартовыя мерапрыемствы і турызм. Па дадатковую інфармацыю ці прапановы аб супрацоўніцтве зьвяртайцеся па наступных каардынатах: тэл.: (01777) 3-55-42; 222120, г.Барысаў-4, а/с130, volat@mailru.com
Сайт управляется системой uCoz